Аб'явы

27 угодкі Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

August 25, 2018

Дарагія суродзічы!   Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці!    25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай.  Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца.    Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”.   Чакаем вас!  Да сустрэчы!  Жыве Беларусь! 

Аб'явы

28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

August 6, 2018

29 ліпеня, беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Імпрэза прайшла ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага і была загранізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Адпачатку імпрэзы Натальля Федарэнка распавяла

Аб'явы

Запрашаем на 33-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі

August 5, 2018

2018 год дзеля беларусаў замежжа асабліва багаты на сьвяты і падзеі: набліжаецца час чарговай 33-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі і сёлета гонар ладзіць мерапрыемства выпаў Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню.  Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае ўсіх беларусаў на

Аб'явы

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне!

November 2, 2017

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне! 5 лістапада найстарэйшая сьвятыня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы – Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 60-гадовы юбілей. Больш за паўстагодзьдзя таму ў беларускай царкве ў нью-ёрскім Брукліне

Аб'явы

Заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”

March 6, 2017

Парафія Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага запрашае ўсіх жадаючых на заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”, якія будуць ладзіцца кожную нядзелю ў 11:30. Заняткі дапамогуць больш дасканала пазнаёміцца зь гісторыяй хрысьціянскай царквы, царкоўнымі запаветамі, малітвамі; пашырыць свае веды ды

1 2 3 5