Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну!

Дарагія суродзічы! 

Віншуем вас з 98мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну! 

Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг! 

З адлегласьці амаль ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь! 

Запрашаем усіх беларусаў разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну! 

Далучайцеся да сьвяточнай імпрэзы, якая адбудзецца 2 сьнежня ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. 

У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”. 

 

Дата; 12.02.2018. 

Пачатак у 12.30.  

Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N.  

Прыпынак “Атлантык эвэню” альбо “дэКалб”.