
У гэту суботу 22 лютага, адбудзецца імпрэза прысьвечана сусьветнаму Дню роднай мовы (які адзначаецца штогод 21 лютага).
Імпрэза пройдзе ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Пачатак у 3:00 апоўдні.
У праграме:
– чытаньні вашых улюбленых твораў (урыўкаў) беларускіх паэтаў ці пісьменьнікаў,
– размова аб тым, як беларусы захоўваюць родную мову ў замежжы і пашыраюць яе выкарыстаньне навокал.
Уваход вольны.
Чакаем усіх!
З павагай,
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА
Парафіяльная Рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага