Працэдура прыняцьця новых сяброў Бруклінскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА)
(зацьверджана Управай аддзелу ад 26 кастрычніка 2014 г.)
Палажэньні:
1. Пытаньне сяброўства ў Бруклінскім аддзеле рэгулюецца Статутам Беларуска-
Амэрыканскага Задзіночаньня (Канстытуцыя: Пар. 1.1., Пар. 1.2; Устаў: Арт. 1.1.)
2. Зацікаўлены кандыдат запаўняе заяву і апытальнік (абразцы далучаныя – Дадатак І і ІІ), а
таксама залучае гадавую складку ў суме 50 амэрыканскіх даляраў і
перасылае/перадае іх Старшыні альбо Скарбніку аддзела.
3. Абмеркаваньне заявы кандыдата праводзіцца Управай аддзелу на бліжэйшым
пасяджэньні.
4. Новыя сябры атрымліваюць копію Статуту БАЗА. Не прынятым кандыдатам вяртаюцца
грошы.
5. Фармальнае прыняцьцё ў сябры аддзелу ня можа праводзіцца ў дзень агульнага гадавога
ці перадкангрэсавага сходу і на працягу папярэдніх 7 (сямі) дзён.