Шаноўныя сябры Нью-Ёркскага аддзела Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня!Запрашаем вас на Гадавы справаздачна-перавыбарчы сход Нью-Ёркскага аддзела БАЗА, які адбудзецца ў нядзелю 4 лютага2024 года ў 12:00 апоўдні ў грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскагa (401 Аtlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217).
Удзел у перавыбарчым сходзе – абавязак усіх сябраў аддзела. Таму, калі ласка, знайдзіце магчымасьць прысутнічаць асабіста, ці перадаць ваш голас сябру праз Упаўнаважаньне. Права голасу на перавыбарчым сходзе маюць сябры аддзела, якія заплацілі складкі і не маюць запазычанасьці больш як за год да сходу.
Сябры, якія не змогуць асабіста прыняць удзел у сходзе, маюць права перадаць свой голас праз упаўнаважаньне іншаму сябру аддзела, які будзе на сходзе, але не болей як 2 упаўнаважаньні на адну асобу.
Па ўсіх пытаньнях (аплаты складак, упаўнаважаньняў) – пішыце на гэты імэйл адрас bazany1949@gmail.com і Ўправа Аддзела дапаможа вырашыць вашае пытаньне.
З павагай,
Старшыня Нью-Ёркскага аддзела БАЗА
Аксана Пятрашка