Творчы вечар з Раманам Арловым у падтрымку збору на дапамогу Палку Каліноўскага

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на творчы вечар Рамана Арлова, беларускага артыста i кампазiтара, старэйшага сына пiсьменьнiка Уладзiмiра Арлова.
Раман здабыу́ вядомасьць у 2000-х як адзiн са стваральнiкау́ i ау́тар многiх хiтоу́ легендарнай каманды “Джэй-Морс”, напрыклад “Мае Сонца”, “Адлегласьць”, “Так Цiк Так”, “Яна”, iншыя. У 2010м Раман запусціў праект “У нескладовае”, з якiм былі створаныя хiты “Будзьма Беларусамi”, “Станцыя” ды iншыя.
Падзея адбудзецца 2 лiстапада  ў 6:00 вечара па адрасе 401 Атлантык Авеню, Бруклін, НЁ 11217 і пройдзе ў падтрымку збору на дапамогу Палку Каліноўскага.
Падчас сустрэчы прагучаць як вядомыя песьнi артыста, так i абсалютна новыя творы, такiя як Паланэз “Вяртаньне”.
Сябры, далучайцеся да  сустрэчы і падтрымлівайце збор на дапамогу Палку Каліноўскага!
Любыя ахвяраваньні вітаюцца!
Да сустрэчы!

Аб’ява на Фэйсбук: https://www.facebook.com/share/zaAsMUxZmoTunJiw/
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА