Шаноўныя беларусы! Запрашаем вас разам адсьвяткаваць Дзень Волі! Сустракаемся ў нядзелю, 29 сакавіка, у Брукліне.
📍 Месца: Грамадcкая заля сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
🏠 Адрас: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217
🗓 Праграма імпрэзы:
10:00 — Сьвяточная Літургія і малебен за Беларусь.
12:00 — Афіцыйная частка:
Сьвяточныя прамовы і віншаваньні.
Спецыяльныя госьці: Зянон Пазьняк і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Канадзе.
Тэматычная прэзэнтацыя па гісторыі абвяшчэньня БНР.
Конкурс з прызамі.
Завяршэньне: Адкрыцьцё выставы Натальлі Гардзіенкі, прысьвечанай гісторыі Рады БНР у асобах, дакумэнтах і выданьнях. (па матэрыялах бібліятэкі сабору).
☕ Што чакае гасьцей:
Смачны пачастунак для ўсіх прысутных.
Утульная сямейная атмасфэра (ідэальна для бацькоў зь дзецьмі).
Магчымасць сустрэць старых сяброў і завесьці новыя знаёмствы.
🎟 Уваход вольны!
Прыходзьце са сваімі родзічамі, дзецьмі і сябрамі. Давайце адзначым гэты дзень разам, годна і прыгожа!
Жыве Беларусь! ✊✌️