Калядная Ялінка з Сержуком Доўгушавым у Нью-Ёрку

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на Калядную Ялінку, якая пройдзе 4 студзеня 2025 года ў 12:00 апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, 11217.

Акунуцца ў свята і адчуць сапраўдны дух Калядаў нам дапаможа галоўны калядоўшчык Беларусі Сяржук Доўгушаў!

Усіх  гасьцей чакае:

•              Удзел у традыцыйным калядным абрадзе з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом (у гэтым годзе мы будзем праводзіць абрад з Казлом, а не з Казой!);

•              Музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі.

•              Святочны стол і супольныя бяседныя спевы;

•              Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы;

•              Конкурс на лепшую Калядную Зорку;

…і яшчэ шмат цікавага.

Па традыцыі дзеткі могуць падрыхтаваць верш, танец ці песьню для калядаваньня.

Бацькі, зрабіце незабыўнае сьвята дзеля сваіх дзетак!

Сьвяткуйма Каляды разам!

Дзеткам уваход вольны, дарослым пажаданы ўнёсак – 30 даляраў за асобу (калі адзін дарослы суправаджае дзяцей), ці 50 даляраў  – за ўсю сям’ю.

Імпрэза падрыхтавана пры падтрымцы Нью-Ёркскага аддзела БАЗА і Парафіяльнай Рады сабору Сьв. Кірылы Тураўскага.