Паважаныя сябры!
У гэту нядзелю 8 верасьня беларусы па ўсім сьвеце адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы – штогадовае неафіцыйнае сьвята Беларусі, якое азначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 8 верасьня 1514 года.
Запрашаем вас на сустрэчу, прысьвечаную гэтай падзеі, дзе вы зможаце больш даведацца пра гісторыю сьвяткаваньня і аб тым, як сучасныя беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы.
Калі: 8 верасьня 2024
Час: 12:00 апоўдні
Дзе: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217
Перад пачаткам імпрэзы ў царкоўнай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага адбудзецца сьвяточная багаслужба (пачатак у 10:00 ранку).
Для ўсіх гасьцей будуць даступныя кава, гарбата з пачастункам.
Да сустрэчы!
З павагай,
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА
Парафіяльная Рада сабору Сьв. Кірылы Тураўскага