Прэзентацыя першага гадавіка часапіса “Беларус”
Паніхіда па Вітаўту Кіпелю
Шаноўныя сябры!
У гэту нядзелю 3 сьнежня ў 12:00 апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217) адбудзецца імпрэза прысьвечаная шэрагу падзей істотных для беларускай грамады.
Першая частка імпрэзы будзе прысьвечана ушанаваньню памяці герояў Слуцкага Збройнага Чыну (27 лістапада – 31 сьнежня 1920 года). Гэты ўздым беларусаў супраць савецкай улады на Случчыне быў спробай ўзброенай абароны незалежнасьці беларускай нацыянальнай дзяржавы, таму 27 лістапада па праву лічыцца Днём Герояў Незалежнай Беларусі.
У другой частцы імпрэзы адбудзецца прэзентацыя першага гадавіка часапісу “Беларус”, які з’яўляецца вынікам руплівай працы рэдакцыі адзінага беларускага часапісу ў Нью Ёрку.
Таксама зранку пасьля Багаслужбы ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага (прыкладна у 11:30) пройдзе паніхіда па сп. Вітаўту Кіпелю, віітнаму дзеячу беларускай дыяспары ў Амэрыцы, які адыйшоў у лепшы сьвет год таму.
Для ўсіх гасьцей будуць даступныя кава ці гарбата з пачастункам.
Далучайцеся! Прыходзьце разам з сем’ямі і сябрамі!
Да сустрэчы!