У наступную нядзею, 15 кастрычніка, нас чакае цікавая падзея. Мы рыхтуемся сустрэць госьця з Вільні – Рэктара Эўрапейскага гуманітарнага універсытэта сп. Кшыштафа Рыбінскага. Шаноўны Рэктар пад час свайго візыту ў ЗША выказаў жаданьне сустрэцца з беларускай дыяспараю ў Нью-Ёрку. Вядома, што мы вельмі радыя прымаць такога паважнага госьця. Беларусы ў Амэрыцы добра ведаюць пра дзейнасць ЭГУ, некаторыя нават ёсьць выпускнікамі унівэрсытэту. Мы высока шануем тую вялікую дапамогу, якую аказвае ЭГУ беларускай моладзі дзеля атрыманьня вышэйшай адукацыі на эўрапейскім узроўні. Мы будзем радыя выказаць за гэта сп. Рэктару нашу шчырую ўдзячнасьць і навязаць нашы сяброўскія кантакты на будучыню.
Запрашаем ўсіх жадаючых у грамадзую залю Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага на 401 Атлантык Авэню ў Брукліне.
Пачатак у 12:30 pm
Управа Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА