Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі ладзіцца сумесна БАЗА і ЗБК раз на два гады па чарзе то ў ЗША, то ў Канадзе.
У гэтым годзе надыйшла чарга канадыйскіх беларусаў прымаць гасьцей з усёй Амэрыкі. У выніку актыўных абмеркаваньняў, у якіх акрамя БАЗА і ЗБК прымалі ўдзел і новыя партнэры – сябры Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі (АБА), было прынята рашэньне правесьці 35-ую Сустрэчу 31 жніўня і 1 верасня 2024 ў Таронта (Канада).
Асноўны дзень праграмы будзе 31-ае жніўня, калі адбудуцца панэльныя дыскусіі па тэме сустрэчы, а таксама пройдзе сьвяточны канцэрт.
У дадатку да гэтай аб’явы – Праграма Сустрэчы, дзе вы можаце азнаёміцца з дэталямі раскладу Сустрэчы. Таксама ў дадатку ёсьць дакумэнт “Запрашэньне на 35ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі”. У канцы гэтага тэксту вы знойдзеце спасылку дзеля рэгістрацыі для ўдзелу ў Сустрэчы.
Калі ласка, зрабіце рэгістрацыю заранёў, каб арганізатары мелі магчымасьць добра падрыхтавацца і прыняць усіх гасьцей. Акрамя таго, арганізатары Сустрэчы змаглі дамовіцца аб зьнішках на гатэль пры ўмове, што вы зробіце рэзервацыю нумара да 16 ліпеня 2024 года. Пасьля гэтай даты прывілеяваныя кошты не будуць дзейнічаць. Інфармацыя пра гатэль захаваная ў асобным дакумэнце.
Пытанні дасылайце ў Фэйсбук старонкі БАЗА:
ФБ https://www.facebook.com/share/iaCMs3BexFLbrLsS/
Галоўная Управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня