Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне віншуе са Сьвятамі Калядаў і Новага года!

Шаноўныя сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня!Віншуем вас з надыходзячымі Сьвятамі Калядаў і Новага года!Дзякуем вам за тое, што разам з Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем працуеце над захаваньнем нашае роднае мовы і культуры ў эміграцыі. Дзякуем вам за тое, што ўдзельнічаеце ў нашых імпрэзах, далучаецеся асабіста да нашых праектаў і выступаеце са сваімі ініцыятывамі.Старэйшая эміграцыя беларусаў ЗША,  якая стаяла ля вытокаў заснаваньня БАЗА, паказала нам што нават жывучы у чужой краіне, шмат працуючы і не маючы добрых сувязяў з беларусамі на Радзіме, можна захаваць родную мову і культуру і, адпаведна, сваю ідэнтычнасьць.Жадаем вам, каб кожны з вас меў змогу і сілы падтрымліваць сваю беларускасьць у паўсядзённым жыцьці  ці то праз размовы на роднай мове, ці то праз чытаньне кніг на роднай мове, ці праз спажываньне анлайн-зместу на роднай мове.
Любая вашая дзейнасьць, якая нясе задаволеньне вам і робіцца на роднай мове, робіць ўнёсак у захаваньне нашае мовы і культуры.Жадаем вам захаваць сваю беларускую тоеснаснасьць ў мультыкультурнай Амэрыцы і праяўляць яе, дзе б вы ні былі.
Здароўя, шчасьця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!


Галоўная управаБеларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня