Дарагія беларусы!
Ад імя Беларуска-Aмэрыканскага Задзіночаньня віншую вас са 108 – ым Днём Волі!
Дзень Волі – гэта дзень, калі кожны з нас адчувае удзячнасьць усім папярэднім пакаленьням беларусаў, якія змагаліся за волю і незалежнасьць нашага народа. З асаблівай пашанай узгадваюцца удзельнікі Першага Усебеларускага Кангрэсу, якія насуперак часу абвясьцілі аб стварэньні незалежнай і вольнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты гістарычны акт назаўсёды замацаваў беларускі народ на геапалітычнай карце сусьвету.
У сваю чаргу Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была вымушаная працягваць сваю працу ў выгнаньні, дагэтуль адказна выконвае сваё прызначэньне і захоўвае мандаты БНР, каб перадаць іх сапраўдным пераемнікам – беларускаму нацыянальнаму дэмакратычнаму ураду.
Ад імя сябраў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня выказваю падзяку Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, якая з годнасьцю выконвае свае паўнамоцтвы і вядзе беларускі народ на шляху да волі і незалежнасьці.
Віншую ўсіх беларусаў з нашым нацыянальным сьвятам і зычу трымацца ідэалаў 25-га Сакавіка, якія асьвятляюць нам шлях да Вольнай Беларусі.
Жыве Беларусь!
Натальля Фэдарэнка
Старшыня Галоўнай управы
Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня