Шаноўнае спадарства!
1 кастрычніка 2023 года пройдзе чарговы штогадовы Фестываль “Атлантык Антык”, у якім традыцыйна прыйме удзел Беларуская Аўтакефальная Царква Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, якая якраз месьціцца на Атлантык Авеню.
Беларусы сумесна з украінцамі будуць частаваць гасьцей Фестывалю стравамі беларускай і украінскай нацыянальных кухняў. Прыбытак ад продажу ежы пойдзе на дапамогу ваярам Палка Каліноўскага і Кіеўскаму Вайсковаму шпіталю.
Парафія сабору Сьв. Кірылы Тураўскага пры падтрымцы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня зьвяртаецца да беларусаўнью-ёркшчыны па дапамогу ў прыгатаваньні ежы 30-ага верасьня і 1-ага кастрычніка. Ваш удзел будзе значнай падтрымкай прысутнасьці беларускай супольнасьці ў Нью-Ёрку і вышэй пазначанага мэтавага збору.
Зьбіраемся і ў суботу, і ў нядзелю ў 12:00 апоўдні пры царкве па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
Прыходзьце сем’ямі, прыводзьце сваіх амэрыканскіх сябраў, каб падтымаць беларускіх актывістаў, пачаставацца прысмакамі і падтрымаць беларускіх ваяроў ва Украіне ахвяраваньнем.
Інфармацыя ад Парафіяльнай Рады сабору Сьв. Кірылы Тураўскага пры падтрымцы Нью-Ёркскага аддзела БАЗА