26 красавіка ў будынку ААН прайшла 25 МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ, якая складалася зь дзьвюх частак:
1) “30-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы”
2) “Таксічнае заражэньне дзяцей”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел актывісты #ООЧСУ і Украінскага Кангрэса Амерыкі разам з моладьдзю Бруклінскага аддзелу БАЗА.
…
Пасла Беларусі не было, а прадстаўніком нашай краіны выступіла Доктар Лідзія Заблотская з тэмай: “Даследваньне даных аб лейкеміі і шчытападобнай залозе пасля Чарнобыля”.
Пасьля канферэнцыі, я зьвярнулася да Лідзіі Заблотскай з шэрагам пытаньняў наконт таго, як зьмянілася здароў’е насельніцтва Беларусі пасьля Чарнобыльскай катастрофы. На жаль, Лідзія не адразу зразумела пытаньні, якія прагучалі на беларускай мове, бо, як я пасьля даведалася ад яе, размаўляе па-расейску.
Увечары, у грэка-каталіцкай царкве Сьв. Юрыя (St. George Ukrainian Catholic Church at 30 East 7th Street), прайшоў малебен за людзей, якія хварэюць і пакутуюць ад чарнобыльскай радыяцыі.