Праект “Гэта Беларусь, Дзетка”

Сябры, патрэбна дапамога!

Ці чулі вы пра беларускую кнігу-бэстсэллер “Гэта Беларусь, Дзетка”? Гэта ўнікальны праект, мэта якога папулярызацыя беларускай унікальнасьці ў Беларусі і па ўсім сьвеце!

Беларусы, якія жывуць у замежжы рэгулярна займаюцца такім жа разрываньнем карціны сусьвету замежнікаў, каб патлумачыць адкуль яны пайшлі.Тую ж самую праблему з гумарам і крэатывам вырашае Маша і Марта!Кніга “Гэта Беларусь, Дзетка” дазваляе нам, беларусам, пасьмяяцца над сабой, над стэрэатыпамі вакол нашага народу і агульнымі праблемамі!

Маша і Марта шукаюць дапамогу на друк кніжак і на працу над іншымі праектамі. Дзякуючы праграме crowdfunding, вы можаце перайсьці па спасылцы і зрабіць ахвяраваньне ў падтрымку праекту па папулярызацыі Беларусі.

Засталося мала часу, але калі мы з вамі пакажам, што беларусы могуць гуртавацца, калі неабходна, мы пасьпеем сабраць неабходную колькасьць грошаў.

Дзякуй усім за ўвагу і за вашыя ахвяраваньні!

http://ulej.by/project?id=44135

http://www.etobelarusdetka.com/