7 чэрвеня 2015 г. у грамадскай залі пры Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага адбыўся гадавы справаздачна-выбарны сход Бруклінскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Былі дадзеныя справаздачы Управы аб дзейнасьці Бруклінскага аддзелу за 2014 – 2015 гг., а таксама абранае новае кіраўніцтва на 2015-2016 гг.
Управа кадэнцыі 2014 – 2015 гг. склала свае паўнамоцтвы. Вынікі працы Управы аднагалосна станоўча ацэненыя дэлеґатамі сходу.
Новым старшынёй Управы Бруклінскага аддзелу БАЗА абраная Тацьцяна Красоўская.