Беларуска-Амерыканскае Задіночаньне была заснавана ў 1949 годзе ў Нью- Ёрку.
Першая падрыхтоўчая зборка адбылася ў чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА.
Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса і Міхась Тулейка.
Беларуска–Амэрыканскае Задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураў – аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью–Ёрку даКаліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.
Згуртаваньне Беларускай Mоладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) з’яўляецца афіліяванай арганізацыяй БАЗА. ЗБМА гуртуе маладых беларусаў, даючы ім магчымасьць браць удзел у сяброўскай, культурнай і адукацыйнай дзейнасьці, як часткі беларуска–амэрыканскага грамадзтва.
Кіраўніцтва ўсяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗАдзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.