УВАГА! Патрабуецца дамапога дзецям-інвалідам!

УВАГА! Патрабуецца дамапога дзецям-інвалідам!

Добры дзень!

Я – Дзмітры Цімашкоў, кіраўнік некамерцыйнай арганізацыі ў Менску «Каманда «Крылы анёлаў». Мы арганізавалі спартовы клуб для дзяцей з цяжкай інваліднасцю і іх бацькоў, дзе яны, разам са звычайнымі аматарамі бегу, займаюцца круглы год, а не сядзяць між чатырох сцен. За паўтара года нашыя падапечныя паспелі паўдзельнічаць у 4 міжнародных марафонах і мностве прабегаў у Беларусі, якія яны прабеглі разам з дзецьмі, штурхаючы іх перад сабой у адмысловых вазках. Мы робім гэта дзеля здароўя і актыўнага ладу жыцця людзей, якіх закранула праблема інваліднасці, а таксама для навакольных, якія мала што ведаюць пра сапраўдныя магчымасці і патрэбы такіх людзей. Больш інфармацыі пра нас – у гэтым кароткім відэа: https://www.youtube.com/watch?v=F8acm_TQHak,

альбо на нашай старонцы ў Facebook: https://www.facebook.com/teamwingsangels/.

У Менску і Віцебску мы знайшлі ўжо сотні паслядоўнікаў, дапамагаючы не аднаму дзесятку сем’яў з дзецьмі, стан якіх лекары называлі безнадзейным.

Нядаўна амерыканскія калегі з арганізацыі myTeamTriumph запрасілі нас у ЗША (Грын Бэй, Вісконсін). Нам прапанавалі шырокую праграму абмену досведам і сумесныя прабегі з 19 па 22 ліпеня. Таксама мы зможам прывезці ў Беларусь (ужо аплачаны) вазок для прафесійнага спорту. Мы чакаем, што цесныя стасункі з больш дасведчаным партнёрам будуць вельмі карыснымі для нашага развіцця, а таксама больш людзей у Беларусі даведаецца пра нас праз СМІ і зможа далучыцца да нашага руху.

Каб знайсці грошы на квіткі ў ЗША для траіх удзельнікаў з нашай каманды — дваіх дарослых бегуноў і аднаго дзіцяці — мы распачалі збор сродкаў праз краудфандынг на пляцоўцы Вулей http://ulej.by/project?id=176906 . Таму і звяртаемся па падтрымку да беларусаў замежжа, якім прыемна бачыць на Радзіме нешта наватарскае, нейкі жывы рух наперад ад праблем і безнадзейнасці, што панавалі доўгія гады ў нашым грамадстве. Мы будзем шчыра ўдзячныя за любы Ваш удзел у гэтай справе. Вы можаце зрабіць невялікі грашовы пераказ або расказаць пра нас вашым сябрам і знаёмым, якім было б цікава падтрымаць незвычайную ініцыятыву ў Беларусі.

З павагай,
Дзмітры Цімашкоў,
дырэктар установы
“Каманда “Крылы анёлаў”

+375296688888
info@wingsangels.by
www.wingsangels.by
Attachments area
Preview YouTube video Крылья Ангелов летят за океан

Крылья Ангелов летят за океан