Запрашаем на Калядную Ялінку 2019

Шаноўныя сябры! 

Парафіяльная рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ сумесна з Нью Ёркскім аддзелам БАЗА віншуюць вас з надыходзячымі сьвятамі Новага  года і Раства і сардэчна запрашаюць вас адсьвяткаваць Каляды разам! 

Калядная Ялінка адбудзецца 13 студзеня а 12 гадзіне апоўдні ў саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, 11217. 

У гэтым годзе нашае каляднае сьвяткаваньне ізноў пройдзе з удзелам самага вядомага і таленавітага калядоўшчыка, Сержука Доўгушава! 

Вас чакае праграма са сьвяточнай вячэрай, каляднымі песьнямі, танцамі, гульнямі і Сьвяты Мікалай з падарункамі для ўсіх дзетак! 

Акрамя таго моладзь БАЗА сумесна з парафіянамі саботу Сьв. Кірылы Тураўскага рыхтуюць прыемную неспадзеўку для гасьцей, пра якую мы паведамім трошкі пазьней. 

Паважаныя бацькікалі ласкаадкажыце на запрашэньне да 6-ага студзеня і паведаміце аб тымшто вы прыйдзеце і колькі дзетак вы з сабой прывядзецеНапішыце, адказ на электронную пошту bazany1949@gmail.com.

Гэта неабходна для таго, каб усе дзеткі атрымалі падарункі ад Сьвятога Мікалая! 

Па традыцыі дзеткі могуць падрыхтаваць верш, танец ці песьню для калядаваньня. 

Бацькі, зрабіце незабыўнае сьвята дзеля сваіх дзетак! 

Сьвяткуйма Каляды разам!

Дзеткам уваход вольны, дарослым – 25 даляраў.