Сьвяткуйма Новы год разам!

Бруклінскі аддзел БАЗА ласкава запрашае  беларусаў адсьвяткаваць Новы год разам!  
Мы запрашаем васвашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольнай вечарыне, а таксама далучыцца да яе арганізацыі, калі ў вас ёсьць цікавыя ідэі ці жаданьне паўдзельнічаць.
Навагодняя вечарына адбудзецца ў грамадзкай зале Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў ноч з 31-га сьнежня на 1-е студзеня 
Мы дапаможам ва ўсіх арганізацыйных пытаньнях, ад вас неабходна галоўнае – паведаміць, ці  жадаеце вы  далучыцца да супольнага сьвяткаваньня і пазначыць, колькі вас будзе чалавек і ваш кантакты нумар тэлефона.
Калі ласка, дашліце адказ на электронную скрыню natallia.fedarenka@yahoo.com да 26 сьнежня, і вам паведамяць усе падрабязнасьці.
Дзякуем за ўвагу і зычым вам добрых сьвятаў