Запрашаем на юбілей БАЗА!

31 ліпеня 2019 года споўнілася 70 гадоў БАЗА – старэйшай беларускай арганізацыі ў Амэрыцы.
Ужо 70 гадоў сябры нашай арганізацыі годна прадстаўляюць беларускі народ у Амэрыцы, захоўваюць і ўзбагачаюць сваю нацыянальную культуру, падтрымліваюць беларусаў на Бацькаўшчыне.
Галоўная управа БАЗА запрашае ўсіх беларусаў, хто падзяляе нашу радасьць,
далучыцца да сьвяткаваньня, якое адбудзецца 13 кастрычніка 2019 года ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217).

ПРАГРАМА 

СЬВЯТКАВАНЬНЯ 70-х УГОДКАЎ

БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ 

 13 кастрычніка 2019 года, нядзеля 

Грамадская заля Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага, 

401 Атлантык Авеню, Нью Ёрк, НЁ 11217 

Кошт квітка – 40 даляраў. 

Пацьвердзіце ўдзел да 10 кастрычніка 2019 года 

 

1:00-1:45 папаўдні АБЕД/ БУФЕТ 

У меню стравы беларускай нацыянальнай і эўрапейскай кухні. 

 

2:00 – 3:30 папаўдні АКАДЭМІЯ ДА ЮБІЛЕЮ БАЗА 

Беларускі нацыянальны гімн 

Уступнае слова 

Выступы старшыняў і кіраўнікоў гурткоў БАЗА 

Прывітаньні. Зачытаньне прывітальных лістоў 

Рэферат ( Р. Гарошка) “Гісторыя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня” 

Прэзентацыя кнігі Г. Сурмач “Беларускі Нью-Ёрк” 

 

3:30 – 5:00 папаўдні МУЗЫЧНАЯ ЧАСТКА 

Выступ дуэта Валянціны Пармоменка і Алеся Казака 

Выступ Сержука Сокалава-Воюша