Дарагія сябры!
Ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня віншуем вас з Раством Хрыстовым, Новым годам і Калядамі!
Гэты год, які прынёс беларусам шмат выпрабаваньняў і пакутаў, мінае, а беларускі народ ня гледзячы на ўсе пакуты трывае і жыве.
Дык няхай сьвята Божага Нараджэньня дадасьць нам веры ў сябе і моцы выстаяць у гэты няпросты час.
Зычым усім беларусам Божага сьвятла, чалавечай дабрыні і любові!
Няхай у гэты дзівосны час кожны беларус адчуе еднасьць і падтрымку!
Усім добрых сьвятаў і плённага новага году!
Жыве Беларусь!
Галоўная Управа
Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня