Шаноўныя сябры!
Парафіяльная рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ сумесна з Нью-Ёркскім аддзелам БАЗА віншуюць вас са сьвятамі Новага года і Раства і запрашаюць вас адсьвяткаваць Каляды разам!
Калядная Ялінка адбудзецца 15 студзеня ў 12:00 апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, 11217.
Вас чакае праграма са сьвяточнай вячэрай, каляднымі песьнямі, танцамі, гульнямі і Сьвяты Мікалай з падарункамі для ўсіх дзетак!
Па традыцыі дзеткі могуць падрыхтаваць верш, танец ці песьню для калядаваньня. Дзеткі, якія будуць выступаць на роднай беларускай мове атрымаюць дадатковыя падарункі!
Бацькі, зрабіце незабыўнае сьвята дзеля сваіх дзетак!
Сьвяткуйма Каляды разам!
Дзеткам уваход вольны, дарослым – 25 даляраў.