Сьвяткуйма Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці разам!

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі.

Запрашаем вас адзначыць сьвята разам 25 жніўня ў 12 гадзін апоўдні ў Грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217.

Вашай увазе будзе  прапанавана сьвяточная праграма з віншаваньнямі, дакладам і успамінамі ўдзельнікаў легендарнага паседжаньня Вярхоўнага Савету БССР. 

Прыходзьце, каб адзначыць гэтае сьвята ў коле беларусаў!

Для ўсіх гасьцей будуць даступныя кава, гарбата з пачастункам.


Да сустрэчы!

Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА

Парафіяльная Рада сабору Сьв. Кірылы Тураўскага