Фэстываль Atlantic Antic

Дарагія сябры!

Парафіяльная рада Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага і Бруклінскі аддзел БАЗА запрашаюць вас на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ, што ўжо шмат гадоў праводзіцца пад час папулярнага фэсту “Атлянтык Антык”.
Тут вас будуць чакаць шмат сяброў, стравы беларускай кухні, музыка, выставы, цікавыя відэафільмы. А прагульваючыся ў гэты час па Атлянтык Авеню вы пабачыце ўсё багацьце культур Нью-Ёрку, пакаштуеце ежу розных народаў сьвету, зможаце набыць упадабалыя тавары ад мноства гандляроў, пачуеце розных музыкаў і артыстаў, пабачыце парады аркестраў.
Гэта будзе запамінальнае сьвята!

27 верасьня 2015 г. пачынаючы ад 11:00 раніцы.
Парафіяльная рада Сабору запрашае вас на службу, пачатак а 10-й гадзіне раніцы.

Адрэса:
401 ATLANTIC AVE
BROOKLYN NY