Шаноўныя сябры!
Галоўная управа БАЗА і Управа Бруклінскага адделу БАЗА запрашаюць вас прыняць удзел у важнай акцыі. Гэта акцыя пратэсту сумесна з іншымі нацыянальнымі суполкамі ў Нью Ёрку, якія аб’ядналіся разам, каб пратэставаць супраць агрэсіўнай палітыкі Пуціна, у падтрымку Украіны, супраць расейскіх ваенных базаў на нашай Бацькаўшчыне.
Нагодаю для такой акцыіі сталася юбілейная 70-я сэсія ААН, удзел у якой возьмуць кіраўнікі блізу 160 краінаў, у тым ліку Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, абодва будуць мець прамовы з трыбуны ААН.
Акцыя адбудзецца ў нядзелю 27 верасьня каля будынку ААН. Дакладнае месца мітынгу East 47 str. & 1-st Ave. Час : 10:00-12:00. Месца сбору Е47 str & 2-nd Ave.
Кожны павінен мець ID, таксама плякаты і сцягі, сцягі без дрэўкаў. Прыйсьці пажадана раней, бо вуліцы будуць перакрытыя.
Працяг акцыіі ў нядзелю 27 верасьня ў 1:30. Гэта будзе марш ад Grand Army Plaza (59th str & 5-th Ave) да прадстаўніцва Расеі і Беларусі East 67th str & Lexington Ave. Мітынг ад 2:30 да 4:30.
Таксама акцыя пратэсту адбудзецца ў панядзелак 28 верасьня (East 47 str. & 1-th Ave) Час: 10:00-12:00.
Цяпер настаў вырашальны час у гісторыі Беларусі. Пуцін падпісаў пастанову аб расейскай вайсковай базе ў Беларусі, гэта можа азначаць пачатак акупаціі краіны і канец нашай незалежнасьці. Беларусы па цэлым сьвеце павінны пратэставаць, бо ўлада пад націскам можа пайсьці на згоду з Расеяю.
Прымайце ўдзел і падтрымайце акцыю, бо гэта наш важнейшы абавязак
перад Бацькаўшчынай.