У Нью Ёрку прайшла акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанка

9 сакавіка 2016 г., сябры Бруклінскага аддзела БАЗА прынялі ўдзел у акцыі, якую зарганізаваў Украінскі кангрэс Амэрыкі, ў падтрымку Надзеі Саўчанка.

Гэта акцыя пратэсту сумесна з іншымі нацыянальнымі суполкамі ў Нью Ёрку, якія аб’ядналіся разам, каб пратэставаць супраць агрэсіўнай палітыкі Пуціна, у падтрымку Украіны і Надзеі Саўчанка.

Што датычыца нас, мы лічылі патрэбным падтрымаць нашых суседзяў і раздзяліць з імі гэты смутак. Стараліся мы як найбольш выразна прадставіць нашу прысутнасьць на акцыі, разгарнулі вялікі бел-чырвона -белы сьцяг, зрабілі плякат з Пагоняю і надпісам “Беларусь”. Так што абыйсьці ўвагаю нашу групу было амаль немагчыма, шмат людзей падыходзілі, пыталіся , рабілі фота.

Цяпер настаў вырашальны час у гісторыі Украіны, Беларусі. Як украінцы, так і беларусы па цэлым сьвеце павінны пратэставаць, бо ўлада пад націскам можа пайсьці на згоду з Расеяю.

Прымайце ўдзел і падтрымайце акцыю, бо гэта адзіны шлях да вызваленьня краіны ад унутранай акупацыі, да вызваленьня паняволеных народаў.

Верыцца, што агульнымі высілкамі, мы пераадолеем сёньняшнюю бяду.

Сьвятлана Казачок.

12801650_972068222876185_6289618520501822241_n