Запрашаем вас 3 верасьня 2018 года ў 5 гадзін вечара на сустрэчу з вядомым журналістам, паэтам, блогерам, заснавальнікам “Мова нанова”, вядоўцам аднайменнай праграмы на Белсаце, ініцыятарам збору сродкаў на першы помнік Тадэвушу Касьцюшку, аўтарам папулярных кніг па вывучэньню беларускай мовы, а таксама ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава ” За свабоду думкі” – Глебам Лабадзенкам.
Сустрэча адбудзецца ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
Спадар Глеб распавядзе пра грамадска-культурную сітуацыю ў Беларусі і яго бачаньне таго, што трэба рабіць, каб яе палепшыць; прэзентуе “Мова Нанова”; а таксама пацешыць гасьцей новымі кнігамі і рознымі цікавінкамі.
Шаноўныя бацькі! Пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantik ave, Brooklyn, NY) плануецца адкрыцьцё беларускамоўнай нядзельнай школкі па вывучэньню роднай мовы, духоўнай спадчыны беларускага народа. Усе жадаючыя могуць зьвярнуцца на адрас электроннай пошты : 160280lena@gmail.com …
Шаноўныя сябры! Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і запрашаем Вас далучыцца да Архірэйскай Ўсяночнай Службы і смачнае Куцьці, што пройдуць у гэту нядзелю 6 студзеня ў 5 гадзін вечара ў Беларускім Праваслаўным Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 …
Па ініцыятыве Парафіяльнай Рады Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага і Галоўнай Управы БАЗА, пры Катэдральным Саборы БАПЦ у Нью Ёрку створаны Каардэнацыйны Цэнтр па збору рэчаў і грашовых сродкаў, закупу спецыяльнай амуніцыі, медыкамэнтаў і аптэчак вытворчасьці …