Марш “дармаедаеў” і зноў затрыманні

Дэманстрацыі за адмену дэкрэта №3 перараслі ў выступы за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі і правядзенне свабодных выбараў. У нядзелю самая вялікая акцыя адбылася ў Оршы, паведамляе Наша Ніва.

Там на Плошчу выйшла тысяча чалавек. Яны прайшлі шэсцем да будынку выканкама. Выступу пратэсту такога маштабу ў Оршы не было ад 1991 года.

Шэсце ў Оршы ўзначаліў Павел Севярынец.

У адказ улады правялі затрыманні.

Затрымлі Паўла Севярынца і кіроўцу Ігара Нірмана, які яго вёз. Затрымалі журналістку Радыё Свабода Галіну Абакунчык, фатографа БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і блогерку Анастасію Пілюгіну, журналіста «Белсата» Аляксандра Баразенку і Кацярыну Бахвалаву.

Журналісты «Нашай Нівы», TUT.BY і «Народных навінаў Віцебска», БелаПАН былі затрыманыя для праверкі дакумэнтаў яшчэ перад пачаткам «Маршу недармаедаў», пазней адпушчаны, як і Баразенка.

Таксама ў Воршы быў затрыманы аршанскія актывісты Ігар Грышанаў, Віктар Міхасёў і Віктар Андрэеў, Яўген Анішчанка.

Пасля акцыі ў Воршы затрымалі і грамадзянскіх актывістаў з Горак Андрэя Юркова і Валерыя Кісялевіча, перадае сайт Orsha.eu. Быў затрыманы і Васіль Бераснеў, які вёў мітынг.

Блогеру-«дармаеду» Максіму Філіповічу спачатку прысудзілі 13 сутак завочна, і толькі потым яго затрымаў АМАП

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 13 сакавіка былі асуджаныя Віктар Рубцоў і Максім Філіповіч. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага.

Віктар Рубцоў атрымаў 14 сутак арышту.

Максім Філіповіч — 13 сутак. Яго самога на судзе не было. Сувязі зь ім няма. 11 сакавіка падчас акцыі пратэсту ў Пінску Максіма Філіповіча спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным.

Увечары 13 сакавіка ён выйшаў на сувязь, паведаміўшы, што ў вёсцы яго бацькоў (в. Каранёўка, вул. Лясная, Гомельскі район) дзяжураць «ціхары».

Філіповіча затрымалі 13 сакавіка каля 21.00. Ён знаходзіўся ў вёсцы Каранёўка Гомельскага раёна. Мужчыну затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа, яго даставяць у СІЗА на вул. Міжгародняя, распавёў TUT.BY прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. У бліжэйшы час плануецца арганізаваць візіт адваката.

Разгляд аналагічных пратаколаў у дачыненні да яшчэ некалькіх гомельскіх актывістаў плануецца 17 сакавіка.

11 сакавіка Філіповіч здымаў акцыю пратэсту ў Пінску (Брэсцкая вобласць). Блогера спрабавалі затрымаць невядомыя, але за яго заступіліся ўдзельнікі мерапрыемства.

33-гадовы блогер з Гомеля Максім Філіповіч стаў вядомы пасля актыўнага асуджэння «дармаедскага» дэкрэта № 3, ахвярай якога стаў ён сам