Заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”

Парафія Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага запрашае ўсіх жадаючых на заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”, якія будуць ладзіцца кожную нядзелю ў 11:30.

Заняткі дапамогуць больш дасканала пазнаёміцца зь гісторыяй хрысьціянскай царквы, царкоўнымі запаветамі, малітвамі; пашырыць свае веды ды й проста атрымаць адказы на пытаньні, якія ў кожнага з нас узьнікаюць падчас службы.