Аб'явы

Віншуем з Днём Герояў і запрашаем на мэмарыяльную імпрэзу!

November 27, 2021

Дарагія суродзічы! Віншуем вас з Днём Герояў! Са 101-мі Ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг!З адлегласьці ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь! Запрашаем усіх беларусаў Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Філадэльфіі і навакольля,разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну. Далучайцеся да мэмарыяльнай імпрэзы, якая адбудзецца 5 сьнежня 2021 годаў 12:00 апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Мерапрыемства падрыхтавана Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня пры падтрымцы Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”.   Абьява аб імпрэзе ў Фэйсбук https://www.facebook.com/events/569796070986495 Дата: 12.05.2021.  Пачатак у 12.00.   Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D,

Навіны

Віншаваньне з Днём Волі 2021 года ад старшыні Галоўнай управы БАЗА

March 25, 2021

Шаноўныя сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня!  Віншую вас з Днём Волі!  Усе беларусы незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца, адчуваюць, што адбыўся глыбінны зрух унутры нашага народа. Мы незваротна рухаемся наперад, да пераменаў і сапраўдны Дзень Волі ўжо зусім блізка.  Дык захавайма нашу вернасьць ідэалам 25 сакавіка і шчыра працуйма на ніве беларушчыны, каб наблізіць перамогу беларускага народа над дыктатурай!  Няхай сьвята 25 сакавіка, беларускі нацыянальны Вялікдзень, прынясе нам ня толькі надзею, але і цьвердую упэўненасьць у лепшую вольную будучыню нашай Бацькаўшчыны!  Дзякуй вам, сябры, за ваш унёсак у працу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і агулам у беларускую справу!  Жыве Беларусь!  Натальля Федарэнка  Старшыня Галоўнай управы  Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня  Нью-Ёрк  Сакавік 2021 

Навіны

Адсьвяткуйма Дзень Волі – 2021 разам!

March 19, 2021

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца галоўнае сьвята беларусаў – Дзень Волі!  Запрашаем вас далучыцца да сьвяткаваньня Дня Волі, якое адбудзецца 27 сакавіка 2021 года ў Саўт Рыверы, Нью Джэрсі па адрасе 284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882-1300. Пачатак у 2:00 апоўдні. Праграма сьвяткаваньня будзе складацца з дзвух частак. Першая  частка – пройдзе ў залі беларускага цэнтру ў Саўт Рыверы,  падчас якой госьці будуць мець магчымасьць прыняць удзел у літаратурных чытаньнях і віктарыне, а таксама атрымаць асалоду ад прыслухоўваньня беларускіх музычных шэдэўраў.  Пасьля аканчэньня першай часткі сьвяткаваньне перанясецца на сьвежае паветра і працягнеццца ў форме барбекю. Цэнтр у Саўт Рыверы мае неабходнае абсталяваньне для актыўнага адпачынку.  Вы можаце ўзяць з сабой ежу, якую вы захочаце.  Калі ласка, не забывайцеся, што падчас правядзеньня імпрэзы ў залі неабходна насіць маску на твары. У