Шаноўныя сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня!
Віншую вас з Днём Волі!
Усе беларусы незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца, адчуваюць, што адбыўся глыбінны зрух унутры нашага народа. Мы незваротна рухаемся наперад, да пераменаў і сапраўдны Дзень Волі ўжо зусім блізка.
Дык захавайма нашу вернасьць ідэалам 25 сакавіка і шчыра працуйма на ніве беларушчыны, каб наблізіць перамогу беларускага народа над дыктатурай!
Няхай сьвята 25 сакавіка, беларускі нацыянальны Вялікдзень, прынясе нам ня толькі надзею, але і цьвердую упэўненасьць у лепшую вольную будучыню нашай Бацькаўшчыны!
Дзякуй вам, сябры, за ваш унёсак у працу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і агулам у беларускую справу!
Жыве Беларусь!
Натальля Федарэнка
Старшыня Галоўнай управы
Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Нью-Ёрк
Сакавік 2021