Адсьвяткуйма Дзень Волі – 2021 разам!

Шаноўныя сябры! 

Набліжаецца галоўнае сьвята беларусаў – Дзень Волі! 

Запрашаем вас далучыцца да сьвяткаваньня Дня Волі, якое адбудзецца 27 сакавіка 2021 года ў Саўт Рыверы, Нью Джэрсі па адрасе 284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882-1300. Пачатак у 2:00 апоўдні.

Праграма сьвяткаваньня будзе складацца з дзвух частак. Першая  частка – пройдзе ў залі беларускага цэнтру ў Саўт Рыверы,  падчас якой госьці будуць мець магчымасьць прыняць удзел у літаратурных чытаньнях і віктарыне, а таксама атрымаць асалоду ад прыслухоўваньня беларускіх музычных шэдэўраў. 

Пасьля аканчэньня першай часткі сьвяткаваньне перанясецца на сьвежае паветра і працягнеццца ў форме барбекю. Цэнтр у Саўт Рыверы мае неабходнае абсталяваньне для актыўнага адпачынку.  Вы можаце ўзяць з сабой ежу, якую вы захочаце. 

Калі ласка, не забывайцеся, што падчас правядзеньня імпрэзы ў залі неабходна насіць маску на твары. У цэлым, прытрымлівайцеся агульных нормаў паводзінаў прынятых для пасьляпандэмічных мерапрыемстваў.

Па ўсіх пытаньнях пішыце на электронную пошту bazany1949@gmail.com.

Спасылка на абьяву на Фэйсбук: https://www.facebook.com/events/284591083050655

Да сустрэчы!

З павагай,

Нью Ёркскі аддзел БАЗА