Запрашаем вас на сустрэчу з беларуска-польскім гісторыкам, выкладчыкам Варшаўскага універсітэту,Юрыем Грыбоўскім.
Спадар Юры спецыялізуецца ў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы XX стагоддзя, у прыватнасьці – удзелам беларусаў у польскай арміі генэрала Ўладыслава Андэрса.
Пан Грыбоўскі аднойчы ўжо завітваў з лекцыяй у наш беларускі цэнтр у Нью Ёрку – і ўразіў усіх прысутных тым, на колькі цікава, нестэрыатыпна і пазнавальна могуць быць прадстаўленыя нават добра вядомыя гістарычныя факты.
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю 19 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
3 красавіка ў Грамадскай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці і вольнасьці БНР. Сьвяткаваньне ладзілася сумесна Бруклінскім аддзелам БАЗА, Аддзелам БАЗА ў Нью Джэрзі; таксама прысутнічалі госьці з Беларуска-Амэрыканскага …
Шаноўныя беларусы, запрашаем вас адсьвяткаваць Дзень Волі разам ў Нью-Ёрку!Сьвяточныя імпрэза адбудзецца ў нядзелю 26 сакавіка ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, 11217. Раніцаю ў 10:00 у царкве …
Шаноўныя бацькі! Пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantik ave, Brooklyn, NY) плануецца адкрыцьцё беларускамоўнай нядзельнай школкі па вывучэньню роднай мовы, духоўнай спадчыны беларускага народа. Усе жадаючыя могуць зьвярнуцца на адрас электроннай пошты : 160280lena@gmail.com …