27 угодкі Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Дарагія суродзічы!
 
Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці! 
 

25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай. 

Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца. 
 
Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са
боры
 Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”.
 

Чакаем вас! 

Да сустрэчы! 

Жыве Беларусь!