Паважаныя сябры!
На чарговым Кангрэсе Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, які адбыўся 14 кастрычніка 2017 года, былі прынятыя зьмены ў Статут БАЗА.
Статут БАЗА – Вышэйшы Закон нашай арганізацыі. Вышэй за Статут БАЗА толькі Амэрыканскі Закон. Кіруючыся Законамі БАЗА, якія прапісаныя ў Статуце і карыстаючы з дэмакратычных правоў і свабодаў Амэрыканскай Канстытуцыі, мы, сябры БАЗА, дбаем пра ахову, разьвіцьцё й пераказаньне нашчадкам нашых спрадвечных нацыянальных традыцыяў, мовы і звычаяў, а таксама справу дапамогі Беларускаму народу ў ягоным змаганьні за дэмакратычную незалежную Беларусь.