Шаноўныя беларусы Нью Ёрку і ваколіцаў!
Запрашаем вас на мітынг, прысьвечаны Дню Волі, які адбудзецца 23 сакавіка ў 3:00 апоўдні каля Беларускага Кансулята ў Манхэтане па адрасе 708 3rd Ave, New York, NY 10017 што на Трэцяй Авеню паміж 44-ай і 45-ай Вэст вуліцамі.
Прыходзьце, каб выказаць падзяку ўраду БНР, які па-ранейшаму захоўвае і ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы, а таксама выказаць салідарнасьць з беларускімі незалежнымі палітыкамі, СМІ, актывістамі і простымі грамадзянамі, якія змагаюцца супраць антыдэмакратычных законаў і сістэмаў у Беларусі.
Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да мітынгу. З сабой пажадана мець сьцяг альбо плякат.
Жыве Беларусь!