Сьвята Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне

Шаноўныя сябры! 

Запрашаем вас на Сьвята Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага, якое адбудзецца ў нядзелю 15 траўня ў 10 гадзін ранку па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217

Вы будзеце мець магчымасьць даведацца шмат цікавага пра беларускую царкву, якая з сярэдзіны прошлага стагодзя ёсьць цэнтрам беларускага жыцьця ў Нью Ёрку; месцам, дзе беларусы гуртуюцца і падтрымліваюць адзін аднаго; а сёньня нават з’яўляецца цэнтрам збору сродкаў дзеля беларускіх добраахвотнікаў, якія дапамагаюць украінцам змагацца супраць акупантаў. 

У 10:00 ранку абдудзецца сьвяточная літургія. 

У 12:00 апоўдні праграма працягнецца сьвяточнымі выступамі і абедам. 
Уваход вольны. 

Мерапрыемства падрыхтавана Парафіяльнай Радай Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне сумесна з Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. 

Спасылка на мерапрыемства ў Фэйсбук https://fb.me/e/2tH9BWnW3