25 красавіка 2022 году Старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньная (БАЗА) Натальля Федарэнка разам са Старастам Парафіяльнай Рады Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага Аляксандрам Хомчанка, а таксама – сябрам Управы Нью-Ёркскага аддзела БАЗА Міхаілам Чаропка наведала Гэнэральны Кансулят Польскай Рэспублікі ў Нью Ёрку.
Сустрэча адбылася па слядох цырымоніі ўсталяваньня бюстаў нацыянальных гэрояў Польшчы, Беларусі і ЗША – Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага перад будынкам Беларускай царквы ў Нью Ёрку.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары былі цёпла сустрэтыя спадаром Гэнэральным консулам Адрыянам Кубіцкім і яго заступнікам Станіславам Старнаўскім. У адказ дыпляматам былі падораныя дакладныя копіі помнікаў, вырабленыя беларускім майстрам Генікам Лойкам.
На сустрэчы прагучала шмат цёплых слоў у падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за незалежнасць Беларусі, а таксама – запэўненьні ва ўсебаковай падтрымцы беларускай супольнасьці ў Нью Ёрку і ня толькі. Былі абмеркаваны пытаньні інфармацыйнай падтрымкі мерапрыемстваў дыяспары, пытаньні перадачы дапамогі беларускім валантэрам ва Украіне, а таксама аспекты культурнай супрацы.
Бакі дамовіліся аб далейшай супрацы і пасля сумесных фотаздымкаў сустрэча скончылася на вельмі высокай і цёплай ноце.
__________________________________________________________________
On April 25, 2022, Natallia Fedarenka, Chair of the General Directorate of the Belarusian-American Association (BAZA), together with Aleksandr Khomchenko, Head of the Parish Council of St. Cyril of Turau Cathedral, and Mikhail Charopka, Member of the Board of the New York Branch of the Belarusian-American Association visited the Consulate General of the Republic of Poland in New York.
The meeting followed the installation of busts of national heroes of Poland, Belarus, and the United States – Tadeusz Kosciuszko and Kastus Kalinouski in front of the Belarusian Church in New York.
Consul General Adrian Kubiсky and his Deputy Stanislaw Starnawski warmly welcomed the representatives of the Belarusian diaspora. In response, Belarusians presented the diplomats with the exact copies of the monuments made by Belarusian sculptor Henik Loika.
During the meeting, many warm words were heard in support of Belarusians fighting for the independence of Belarus, as well as assurances of the full support of the Belarusian community in New York and beyond. Some other aspects of cultural cooperation, information support, and issues of transfer of aid to Belarusian volunteers in Ukraine were discussed.
The parties agreed on further cooperation. After the joint photos, the meeting ended on a very high and warm note.