Кожны год па цэлым сьвеце ўсе беларусы, каму дарагая іхная Бацькаўшчына, ушаноўваюць Акт 25 Сакавіка, якім 102 гады таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сябры, віншуем вас з гэтым сьвятам і зычым заставацца вольнымі ў любым кутку сьвету і ніколі не спыняцца ў пошуках свайго шчасьця.
У гэтым годзе Дзень Волі прыпадае на складаны час Карантыну ад Каронавірусу ў Амэрыцы і амаль па ўсім цывілізаваным сьвеце.
З мэтаў бясьпекі сёлетняе супольнае сьвяткаваньне Дня Волі ў Нью Ёрку скасавана.
Калі ласка, заставайце ў сваіх дамах, пазьбягайце скопішчаў людзей і прытрымлівайцеся гігіенічных нормаў.
Сёлета склаліся ўмовы, каб Дзень Волі стаў сямейным сьвятам. Дык сьвяткуйце разам з блізкімі людзьмі, у сямейным ці сяброўскім коле, беражыце і натхняйце адзін аднаго ў гэты час.
Жыве Беларусь!
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА