Бруклінскі аддзел БАЗА і Парафія Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку, сардэчна запрашае амэрыканскіх беларусаў на ўрачыстую імпрэзу з нагоды 99-угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 26 сакавіка 2017 году, у грамадзкай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217). Кошт уваходнага квітка – 30 даляраў, для дзяцей – уваход свабодны.