У нядзелю 22 сакавіка ў Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася паніхіда па загінулых мірных жыхарах Украіны і па ваярах, якія палі, баронячы яе незалежнасць. У службе ўзялі ўдзел прыхаджане парафіі, хор Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а таксама сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА).
Падчас сумеснай малітвы вернікі прасілі аб супакоі душам загінулых, а таксама аб міры на Украінскай зямлі.