У гэтую суботу 12 сакавіка 2022 г. ў 11 гадзін раніцы ў Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па ініцыятыве Парафіяльнай Рады Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага і Галоўнай Управы БАЗА адбудзецца Талака напярэдадні сьвяткаваньня Дня Волі. Месца правядзеньня – 401 Atlantic avenue у Брукліне. Запрашаем прыяднацца ўсіх ахвочых.
Таксама можна будзе паўдзельнічаць у навядзеньні парадку ў нядзелю 13 сакавіка з 11-ці гадзін раніцы.