Сябры і паплечнікі!
Запрашаем узяць удзел у мемарыяльнай акцыі ў гонар тых, хто аддаў свае жыцці ў барацьбе за вызваленне Беларусі і Ўкраіны. Героі не паміраюць!
Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю 1-га траўня па адрасе 401 Atlantic avenue, Brooklyn, New York (будынак сабора св. Кірылы Тураўскага)
План мерапрыемства:
10:00 AM – літургія;
11:30 АМ – паніхіда;
перапынак (кава з пачастункам);
12:30 РМ – выступы прадстаўнікоў Парафіяльнай Рады, беларускіх грамадскіх арганізацый, чальцоў украінскай дыяспары;
1:15 РМ – дабрачынны аўкцыён з мэтай збору сродкаў для закупу рыштунку для беларускіх дабраахвотнікаў, якія ваююць ва Ўкраіне (глядзіце варыянты лотаў ніжэй);
2:00 РМ – музычнае прысвячэнне (прагучаць беларускія і ўкраінскія народныя песні).
2:30 – 3:00 РМ – дабрачынны абед (мінімальны памер ахвяравання – $ 30).
На дабрачынным аўкцыёне можна будзе набыць цікавыя і рарытэтныя рэчы коштам ад 20 до 200 даляраў, сярод якіх: кнігі, керамічныя вырабы, крышталёвыя келіхі і чаркі, падушачкі-думкі, сурвэткі, жаночыя і мужчынскія вышыванкі, карціна з натуральных мінералаў, афорт з выявай “Пагоні” і іншае.
Арганізатары імпрэзы: Парафіяльная Рада сабора св. Кірылы Тураўскага, Беларуская Асветніцкая Ліга Амерыкі (BELA), Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне BAZA, Беларуская Фундацыя Крачэўскага, супольнасць “RAZOM for Ukraine”.