Гадавы Справаздачна-перавыбарчы сход Нью-Ёркскага аддзела БАЗА 20 лістапада 2022 года

Шаноўныя сябры Нью-Ёркскага аддзела БАЗА!Запрашаем вас на Гадавы справаздачна-перавыбарчы сход Нью-Ёркскага аддзела БАЗА, які адбудзецца ў нядзелю 20 лістапада2022 года ў 12:30 апоўдні ў грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскагa (401 Аtlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217).

Парадак дня сходу:

1. Адкрыцьцё сходу

2. Выбары Прэзыдыюму сходу (старшыні, заступніка, 2 сакратароў)

3. Выбары Мандатнай камісіі (3 асобы)

4. Прыняцьцё Парадку дня

5. Зачытаньне Пратаколу папярэдняга Гадавога Справаздачна-перавыбарчага сходу ад 7 лістапада  2021 года

6. Спараваздача Мандатнай камісіі аб правамоцнасьці сходу

7. Справаздачы аб дзейнасьці Нью-Ёркскага аддзела за 2021-2022 год

7.1 Справаздача старшыні аддзела 

7.2 Справаздача скарбніка аддзела

7.3 Справаздача Рэвізійнай камісіі аб фінансах аддзела

8. Абмеркаваньне справаздачаў

9. Выбары кіраўніцтва Нью-Ёркскага аддзела БАЗА на 2022-2023 год

9.1 Выбары старшыні аддзела (патаеннае галасаваньне)

9.2 Выбары сябраў Управы (заступніка старшыні, сакратара, скарбніка і інш. ; адкрытае галасаваньне)

9.3. Выбары Рэвізійнай камісіі на 2022-2023 год

10. Рознае (выступы, абмеркаваньні, прапановы)

11. Закрыцьцё сходу

 

Удзел у перавыбарчым сходзе – абавязак усіх сябраў аддзела. Таму, калі ласка, знайдзіце магчымасьць прысутнічаць асабіста, ці перадаць ваш голас сябру праз Упаўнаважаньне. Права голасу на перавыбарчым сходзе маюць сябры аддзела, якія заплацілі складкі і не маюць запазычанасьці больш як за год да сходу. 

Сябры, якія не змогуць асабіста прыняць удзел у сходзе, маюць права перадаць свой голас праз упаўнаважаньне іншаму сябру аддзела, які будзе на сходзе, але не болей як 2 упаўнаважаньні на адну асобу.

Па ўсіх пытаньнях (аплаты складак, упаўнаважаньняў) – пішыце на гэты імэйл адрас bazany1949@gmail.com і Ўправа Аддзела дапаможа вырашыць вашае пытаньне. 

З павагай,

Старшыня Нью-Ёркскага аддзела БАЗА

Аксана Пятрашка