Шаноўныя сябры! Сёньня спаўняецца 102 гады з дня пачатку Слуцкага паўстаньня – гераічнай старонкі беларускай гісторыі.
27 лістапада Cлуцкая брыгада БНР прыняла першы бой супраць аддзелаў Чырвонай Арміі. І таму ў гэты дзень беларусы традыцыйна шануюць памяць сваіх герояў, якія паўсталі на барацьбу за свабоду і незалежнасьць Беларусі.
Слуцкі Збройны Чын – гэта найбольш масавы і арганізаваны збройны выступ у абарону незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Баі з пераўзыходзячым па колькасьці ворагам трывалі на працягу месяца.
Нажаль гісторыя складаецца так, што беларусы вымушаны працягваць і па сёньня змаганьне з тым жа ворагам – імпэрскай маскоўскай дзяржавай. Беларускія вайсковыя аддзелы ва Ўкраіне з годнасьцю і адвагай ваююць супраць маскоўскай агрэсіі за свабоду Ўкраіны і незалежнасьць Беларусі.
Шануйма Слуцкіх паўстанцаў – нашых слаўных продкаў і падтрымлівайма Каліноўцаў і іншыя беларускія аддзелы ва Ўкраіне – нашых гераічных сучасьнікаў!
Жыве Беларусь!