Шаноўныя сябры! 27 Лістапада адзначаецца Дзень Герояў Вольнай Беларусі.
102 гады таму ў гэты дзень Cлуцкая брыгада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла першы бой супраць акупацыі Роднай Зямлі Чырвонай Арміяй. Таму ў гэты дзень беларусы традыцыйна шануюць памяць сваіх герояў, якія паўсталі на барацьбу за свабоду і незалежнасьць Беларусі.
Запрашаем усіх беларусаў разам адзначыць Дзень Герояў і ўшанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну!
Далучайцеся да сьвяточнай імпрэзы, якая адбудзецца 4 сьнежня ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
Ганаровымі гасьцямі імпрэзы будуць Зянон і Галіна Пазьнякі.
Cябры, запрашаем вас таксама далучацца да размовы пасьля імпрэзы. Будзьма разам пашыраць беларускую мову ў нашым асяродьдзі, захоўваць яе і перадаваць нашым дзецям.
Да сустрэчы!
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА