Выстава з майстар-класам па выцінанцы ад Вольгі Бабурынай

Шаноўныя сябры!

запрашаем вас на адкрыцьцё выставы майстаркі выцінанкі Вольгі Бабурынай.

Спадарыня Вольга Бабурына – знакамітая беларуская мастачка, больш вядомая як Вольга Палуніца, якая каля 10 гадоў кіравала секцыяй выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасьці, і значна больш гадоў стварае мастацкія творы, удзельнічае ў праектах і выставах, дзе прадстаўляе Беларусь у міжнародных конкурсах і прасоўвае выцінанку на Бацькаўшчыне і ў замежжы.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца ў 12:30 апоўдні 18 сьнежня 2022 года ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.

Усе госьці сустрэчы атрымаюць невялічкі майстар-клас ад мастачкі і пакінуць сустрэчу з творам выцінанкі, зробленым сваімі рукамі, а таксама будуць мець магчымасьць набыць унікальныя творы спадарыні Вольгі.

Запрашаем усіх цікаўных! Прыводзьце сваіх сябраў і родзічаў!

Аб’ява на мерапрыемства на Фэйсбук: https://www.facebook.com/events/2305847519575959

УВАГА! У дзень адкрыцьця выставы адбудзецца сьвяточная забаўлянка для маленькіх беларусікаў – асобны сьвяточна-смачны майстар-клас, дзе яны будуць упрыгожваць печыва да Раства і Новага года.

Да сустрэчы!

З павагай,

Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА